Прэс-сакратар міністэрства Івона Прушыньска тлумачыць, што падаткаплатнікі атрымліваюць электронныя лісты, у якіх просяць іх запоўніць форму падатковага разліку:
- Мы папярэджваем аб фальшывых мэйлах, якія высылае нібыта Міністэрства фінансаў, або іншыя падначаленыя міністэрству ўстановы. Атрымальнікаў лістоў просяць запоўніць дакумент аб разлічэнні падатку. Аднак на самой справе гэта фішынгавая кампанія, накіраваная на выманне асабістых дадзеных і дадзеных крэдытнай карткі.
Міністэрства фінансаў просіць не адказваць на падобныя паведамленні і неадкладна паведаміць аб гэтым па адрасе incydent@mf.gov.pl.
яс