Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Варшаўская фондавая біржа - адзін з сімвалаў свабоднай Польшчы

13.04.2021 14:11
У бліжэйшую пятніцу Варшаўская фондавая біржа будзе святкаваць 30-годдзе першай сесіі.
     .
Сядзіба Варшаўскай фондавай біржы ў Варшаве.Autorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=50109449

Варшаўскую фондавую біржу можна лічыць сімвалам свабоднага рынку незалежнай Польшчы, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў 30-ю гадавіну падпісання акта аб заснаванні біржы, якая выпала ў апошні панядзелак. Анджэй Дуда адзначыў, што Варшаўская фондавая біржа развіваецца разам з польскай эканомікай і адыгрывае важную ролю ва ўсiм рэгіёне Еўропы:

- Варшаўская біржа – лідар Цэнтральна- Усходняй Еўропы з’яўляецца таксама паказчыкам эканамічнага патэнцыялу ўсяго рэгіёна. Я рады, што Варшаўская фондавая біржа мае амбіцыі стаць рэгіянальным хабам для маладых тэхналагічных кампаній. Велізарны шанец на супрацу і павелічэнне патэнцыялу дале ініцыятыва „Рэгіён трох мораў”. Ініцыятыва энамамічнага партнёрства і супольных інвестыцый у рэгёне паміж Балтыйскім, Адрыятычным і Чорным морамі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда пажадаў Варшаўскай фондавай біржы „далейшага выдатнага развіцця і шматлікіх эфектных дэбютаў.

„Я спадзяюся, што фондавая біржа стане месцам, якое адлюстроўвае поспех польскай эканомікі; цэнтрам, адкуль паступаюць імпульсы для ўмацавання нашай канкурэнтаздольнасці і інавацый; дзе прасоўваецца эканамічны патрыятызм”, - сказаў прэзідэнт. Ад імя Польскай Рэспублікі ён выказаў „удзячнасць усім, хто ўнёс свой уклад у прыгожыя дасягненні Варшаўскай фондавай біржы”.

Нагадваем у бліжэйшую пятніцу Варшаўская фондавая біржа будзе святкаваць 30-годдзе першай сесіі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі