У чацвёртым квартале 2020 года ў Польшчы былі амаль самыя высокія аптовыя цэны на электрычную энергію з пастаўкай у Еўропе, пра гэта гаворка ідзе ў квартальным дакладзе Еўрапейскай камісіі. У Польшчы кошт МВт-гадзіны перавышаў 54 еўра. Сярэдні кошт па ЕС склаў 43,4 еўра за МВт-гадзіну.
Больш высокая цана ў IV квартале была толькі на Мальце - 56,6 еўра за МВт-гадзіну. Для параўнання, у Швецыі цана складала 23 еўра, а на большасці ўнутраных рынкаў - ад 40 да 50 еўра.
Акрамя таго, сярэдняя цана за ўвесь 2020 год у Польшчы склала 47 еўра за МВт-гадзіну і была самай высокай у Еўропе. Польшча была трэцім па велічыні імпарцёрам электраэнергіі ў Еўрасаюзе - пасля Італіі і Фінляндыі.
У сваю чаргу ў снежні 2020 года кошт рахунку за электраэнергію ў хатняй гаспадарцы ў Польшчы складaў менш, чым сярэдні паказчык па ЕС - 20 да 25 еўрацэнтаў за кВт-г. У Польшчы - ад 14 да 17 еўра-цэнтаў за кВт-гадзіну, у залежнасці ад спажывання. У гадавым вымярэнні рост цаны ў Польшчы склаў каля 11%. Найбольшае падзенне рахункаў - на 33 адсоткі - было зафіксаванае ў Нідэрландах.
У сваю чаргу Польшча была ў авангардзе ЕС, калі гаворка ідзе пра павелічэнне магутнасці. Найбольшы прырост быў зафіксаваны ў Германіі - на 6,6 ГВт, Нідэрландах - 4,9 ГВт, Іспаніі - 4 ГВт і Польшчы - 3,3 ГВт.
аз