Беларуская Служба

Польская аўтамабільная прамысловасць наганяе страты пасля пандэміі

23.06.2021 14:54
За першы квартал 2021 года вартасць аўтамабільнай прамысловасці ў Польшчы дасягнула амаль 50 мільярдаў злотых (15 мільярдаў долараў).
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

 Акрамя таго падняліся вынікі продажаў на экспарт і вытворчасці новых тэхналогій, звязаных з аўтамабілямі, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

Паказчыкі на аўтамабільным рынку перавышаюць у 2021 годзе не толькі вынікі 2020-га, але і гады перад пандэміяй. У параўнанні з 2019 годам аўтамабільная галіна зарабіла на 6,5% больш. Польшча з’яўляецца лідарам у вытворчасці аўтамабільных акумулятараў, уласна тых, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці электрычных і гібрыдных аўтамабіляў. Толькі ў параўнанні з аб'ёмам вытворчасці першага кварталу мінулага года, даход з іх продажаў падняўся больш чым удвая. Такім чынам акумулятары для новых, электрычных машын сталі другім, пасля запчастак, таварам, які прыносіць найбольшыя даходы. Такі трэнд можа спрычыніцца да таго, што польская аўтамабільная вытворчасць выйдзе з пандэміі з мацнейшай пазіцыяй на рынку, чым гэта было да каранавіруса.

На гэта спадзяюцца адмыслоўцы, спасылаючыся на тое, што пасля цяжкага 2020 года, у пяці месяцах 2021 у Еўропе прадалося на 30% больш машынаў чым летась. У Нямеччыне, якая з’яўляецца галоўным імпарцёрам польскай вытворчасці, гэты паказчык падняўся нават на 37%, у той час, калі вытворчасць у Нямеччыне ўпала напалову і пакуль не аднавілася. Разам з больш шырокім распаўсюдам электрамабіляў – гэта добры прагноз для развіцця польскай прамысловасці, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев