Найбольш працы плануецца выканаць пры пабудове новых чыгуначных шляхоў, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna. Комплексны план прадбачвае 1,8 тысяч кіламетраў новых ліній, якія спалучаць Варшаву і новы аэрапорт з усімі вялікімі гарадамі Польшчы. Такім чынам падарожжа з Вроцлава ў сталіцу Польшчы працягнецца не чатыры, а дзве гадзіны. З Лодзі цягнік даедзе ў Варшаву за 45 хвіліны.
Найбольш увагі звяртаецца менавіта на новыя шляхі вялікіх хуткасцяў. У канчатковым выніку цягнікі са сталіцаў усіх ваяводстваў павінны даязджаць да Цэнтральнага камунікацыйнага порту з хуткасцю 250 кіламетраў у гадзіну. На сваім шляху цягнікі закрануць таксама гарады, у якіх сённяшняя чыгуначная інфраструктура не выконвае патрэбаў жыхароў. Сярод іх такія гарады як Ломжа, Замасць і Грудзёндз. Паводле планаў 1,8 тысячы новых шляхоў павінна быць гатова да 2034 года.
Адмыслоўцы асцерагаюцца аднак, бо настолькі буйная інвестыцыя і фактычнае стварэнне новай сеткі вымагае шмат працы на этапе праектаў. Перш чым пачаць будаваць першую частку, выканаўцы павінны ведаць і афіцыйна зацвердзіць усе маршруты. Гэта важна, таму што, калі адна частка такой сістэмы не зможа быць выкананай, усе астатнія, і ў выніку ўвесь праект, панясуць страты. Абнадзейвае тое, што такі буйны план развіцця чыгункі поўнасцю ўпісваецца ў планы ЕС па змене фокусу з аўтамабільных на больш экалагічныя чыгуначныя шляхі, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
аев