PKN Orlen, завод PESA і Польская дзяржаўная чыгунка (PKP) будуць супрацоўнічаць у будаўніцтве вадароднай чыгункі ў Польшчы. Прадстаўнікі трох кампаній падпісалі ў Варшаве ліст аб намерах па гэтай справе.
Сёлета PESA прадставіць першы польскі цягнік з вадародным прывадам. PKN Orlen будзе займацца стварэннем сеткі вадародных заправачных станцый, а PKP зоймецца вызначэннем аптымальнага месца іх размяшчэння.
На думку Рафала Згажэльскага(Rafał Zgorzelski) з праўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі, вадарод можа стаць добрай альтэрнатывай рухавіку ўнутранага згарання:
-Калі мы хочам дасягнуць кліматычную мэту, вызначаную Еўрасаюзам і абмежаваць колькасць парніковых газаў, то вадарод з’яўляецца альтэрнатыўным палівам, якое можна выкарыстаць у транспарце, у тым ліку чыгуначным.
Фінансавую падтрымку ў рэалізацыі праекту выкарыстання вадародных рухавікоў у цягніках пааб’яцала таксама Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя.
Паводле дадзеных за 2019 год, PKP выкарыстоўвае яшчэ шмат цеплавозаў. Два гады таму ў грузавых перавозках працавала амаль 2 150 гэткіх лакаматываў, а ў пасажырскіх чыгуначным транспарце – амаль 400. У будучыні іх павінны замяніць цягнікі з вадароднымі рухавікамі.
IAR/аз