Паведаміў аб гэтым старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек. Ён адзначыў, што «развіццё і інвестыцыі Orlen у Нямеччыне – гэта не толькі бізнес, але і прэстыж і гонар».
Даніэль Абайцек прадставіў планы кампаніі падчас прэс-канферэнцыі на запраўцы Orlen пад Берлінам.
Да канца году пад брэндам ORLEN у Нямеччыне агулам будуць працаваць сем заправак:
- Мы развіваемся ў Нямеччыне. Мы выпрацавалі брэнд ORLEN і ўжо час паказаць яе ў гэтай краіне.
Кампанія ORLEN у Нямеччыне мае 586 заправак пад маркай STAR, а чарговыя будуць пад брэндам ORLEN.
- Усе запраўкі, на якіх мы будзем рабіць рамонт у працэсе мадэрнізацыі і інвестыцыі, будуць працаваць пад эмблемай ORLEN.
Старшыня Абайтэк адзначыў, што на запраўках у Нямеччыне прадаюцца шматлікія польскія тавары.
– Паза межамі краіны ў нас больш за адну тысячу заправак і мы там прадаем польскія тавары, бо гэта, між тым, таксама рухае эканоміку. Гэта эканамічны патрыятызм у дзеянні.
Агулам у кампаніі ORLEN 2800 заправак. Кампанія плануе павялічыць колькасць да 3,5 тысяч.
Група ORLEN мае самую вялікую сетку заправачных станцый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, размешчаную ў Польшчы, Чэхіі, Нямеччыне, Славакіі і Літве.
Перадача «Пульс польскай эканомікі» ў далучаным файле
IAR/яс