Беларуская Служба

NBP выпусціў калекцыйную манету пад назвай «Ахова ўсходняй мяжы Польшчы»

01.02.2022 16:19
Гэта сярэбраная манета наміналам 10 злотых.
NBP
NBP выпусціў калекцыйную манету пад назвай «Ахова ўсходняй мяжы Польшчы»крыніца: nbp.pl

Нацыянальны банк Польшчы (NBP) выпусціў калекцыйную манету пад назвай «Ахова ўсходняй мяжы Польшчы». Гэта сярэбраная манета наміналам 10 злотых.

У апублікаванай заяве НБП паведаміў, што на рэверсе манеты змешчаны профілі супрацоўнікаў памежнай службы і паліцыі, жаўнер Войска Польскага і выява верталёта памежнай аховы на фоне фрагмента контуру Польшчы з пазначанымі паўночным і ўсходнім участкамі дзяржаўнай мяжы. На аверсе – выява польскага памежнага слупа.

Манету па цане 160 злотых можна набыць у рэгіянальных аддзяленнях банку НБП (NBP) і ў інтэрнэт-краме НБП Kolekcjoner.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі