Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў праверыць надзейнасць рэклам, якія прапануюць паслугі тэхналогіі 5G у Польшчы. Гэта адказ на скаргі ад кліентаў, якія не могуць карыстацца сістэмай сувязі пятага пакалення, нягледзячы на запэўніванні аператараў.
Старшыня Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў Тамаш Хрустны(Tomasz Chróstny) распачаў адпаведныя мерапрыемствы ў дачыненні да: Polkmotel, Plus i P4 – аператара сеткі Play. Яны павінны паказаць, ці пацвярджаюцца сітуацыі, на якія скардзяцца кліенты:
- Добрасумленная інфармацыя пра прынцыпы дзейнасці тэхналогіі, напрыклад, ці мабільнік кліента абслугоўвае тэхналогію 5G, а таксама пра цану дадзенай паслугі – гэта для кліента ключавыя справы, якія вырашаюць пра тое, ці скарыстаецца ён дадзенай прапановай. Гэтыя найважнейшыя для кліента інфармацыі павінны быць прадстаўленыя наўпрост, у іншым выпадку яны могуць уводзіць у зман.
Тамаш Хрустны лічыць, што акрамя пераваг тэхналогіі 5G, аператары павінны паведамляць пра ўмовы, якія трэба выканаць, каб ёй скарыстацца.
Напрыклад, кліенты аператара Plus скардзіліся на збой у працы тэхналогіі 5G, хоць у іх былі тэлефоны з тэхналогіяй 5G. У сваю чаргу кліенты сеткі Play на падставе рэкламы былі ўпэўненыя, што прапанаваная цана разам з прыладай, гарантуе магчымасць карыстацца інтэрнэтам з максімальнай хуткасцю загрузкі. Таксама ў рэкламе дробным шрыфтам было пазначана, што ні згаданы тарыф, ні прылада не абслугоўваюць гэтую тэхналогію.
Ва Упраўленні па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў адзначылі, што вытворчасць вядзецца па справе, а не супраць канкрэтнага аператарa, а яе мэта – пазнаёміцца з механізмамі, якія дзейнічаюць на дадзеным рынку.
Наступным крокам можа стаць распачынанне адпаведнай справы, якая можа скончыцца накладаннем на аператарa штрафу.
IAR / аз