Дзеці былых супрацоўнікаў саўгасаў атрымаюць больш за паўмільярда злотых на кампʼютары. Грантавую праграму прэм’ер Матэвуш Маравецкі і міністр сельскай гаспадаркі Генрык Кавальчык урачыста запусцілі ў вёсцы Заторы ў Мазовіі.
Прэмʼер Маравецкі падкрэсліў, што развіццё сельскай мясцовасці зʼяўляецца прыярытэтам для яго ўрада. Гаворка ідзе аб аснашчэнні камп’ютарамі і планшэтамі дзяцей і моладзі ў школах, якія дзейнічаюць у былых саўгасах. Паводле прэмʼера, пандэмія паказала наколькі складана забяспечыць нармальную адукацыю ў сітуацыі, калі неабходна было пераходзіць на дыстанцыйнае навучанне:
-Трэба было нейкім чынам справіцца з выклікам – арганізаваць абсталяванне, камп’ютары, доступ да інтэрнэту. Не ўсе школы мелі аднолькавыя шанцы. Школы ў вёсках, дзе калісьці дзейнічалі саўгасы ў сувязі са шматлікімі праблемамі, у тым ліку гістарычнымі, не мелі такіх жа магчымасцяў, як школы ў іншых гарадках.
У сваю чаргу міністр Генрык Кавальчык(Henryk Kowalczyk) сказаў, што дзякуючы праграме дзеці змогуць атрымаць карысць ад развіцця кампʼютарызацыі.
- Гэтыя паўмільярда адрасаваны кожнаму дзіцяці, якое дагэтуль, магчыма, не мела доступу да поўнай кампʼютарызацыі. Я жадаю ўсім вясковым асяроддзям, асабліва тым, дзе былі саўгасы, далейшага развіцця і запэўніваю, што мы будзем аб іх памятаюць.
У рамках праграмы дзеці з былых саўгасаў атрымаюць сучаснае абсталяванне, у тым ліку кам’ютары, планшэты і доступ да шырокапалоснага інтэрнэту на, як мінімум, 2 гады.
Міністр сельскай гаспадаркі нагадаў, што вясковыя асяроддзі таксама могуць карыстацца іншымі праграмамі, такімі як Дзяржаўны фонд мясцовых інвестыцый або Праграма стратэгічных інвестыцый.
IAR/аз