Эканамісты Banku Pekao нагадваюць, што роля Расіі і Украіны ў міжнародным гандлі не значная, аднак сканцэнтраваная ў вузкіх галінах, у якіх абедзве краіны з'яўляюцца буйнымі вытворцамі. Гэта датычыцца энергарэсурсаў (прыродны газ і сырая нафта) і сельскагаспадарчых культур (збожжавыя, сланечнік, рапс, гародніна, цукар і інш., – адзначаюць эканамісты.
Амаль 30 працэнтаў тавараў, якія прадаюцца Польшчай на ўкраінскі рынак, гэта машыны, прылады і транспартнае абсталяванне. Украіна зʼяўляецца важным атрымальнікам польскага экспарту ў выпадку алеяў, тлушчаў, жывёльнага і расліннага воску і хімікатаў
У польскім імпарце з Украіны дамінуюць раслінныя алеі, у т.л. са сланечніку, соі і рапсу. Больш за 60 працэнтаў польскага імпарту з Украіны складаюць металічныя руды і металічны лом.
Украіна займае 14-е месца сярод атрымальнікаў тавараў, якія вывозяцца з Польшчы.
Польскі экспарт у Расію складае 3 працэнты ад агульнага экспарту а продаж тавараў ва Украіну 2 працэнты глабальнага польскага экспарту. Гэта 1% ВУП.
яс