Беларуская Служба

Расію чакае банкруцтва

01.03.2022 14:10
Моцным ударам з'яўляецца замарожванне актываў.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/Gayvoronskaya_Yana

пульсНа Расію накладзеныя вельмі жорсткія  санкцыі. Акрамя закрыцця паветранай прасторы для расійскіх самалётаў, моцным ударам з'яўляецца замарожванне актываў, адзначае Рафал Парві (Rafał Parvi) з Вышейшай банкаўскай школы ў Аполе:

- Гэта блакада актываў, і найперш блакада актываў Цэнтральнага банку Расійскай Федэрацыі. Такім чынам няма магчымасці імі карыстацца. Цэнтральны банк Расіі заяўляе, што ён спраўляецца за кошт павышэння працэнтных ставак. Але гэта кароткатэрміновы выхад, таму што камерцыйныя банкі, павязаныя з Цэнтральным, ужо пачынаюць адчуваць праблемы з фінансавай ліквіднасцю.

У выніку санкцыяў і зніжэння кошту расійскага рубля Расія вырашыла павысіць працэнтную стаўку да ўзроўню 20%.

- Хістанні былі бачныя па рублі  – раніцою 1 долар ЗША каштаваў 170 рублёў. Потым, сітуацыя крыху супакоілася пасля падвышэння працэнтных ставак Цэнтральным банкам Расіі, але рубель каштуе 108-109 рублёў, то бок падаражэў на 100 адсоткаў.

Аналітык DM BOŚ Марэк Рагальскі (Marek Rogalski) перакананы, што галоўныя і найважнейшыя санкцыі для Расіі гэта і ёсць банкаўскі сектар.

- Гэта замарожванне рэзерваў Банка Расіі, удар нанесены па расійскіх банках, а тое, што заходнія ўстановы зрабілі немагчымым гандаль расійскімі даўгамі, азначае, што Расія гвалтоўна адключана ад глабальнага фінансавага абмену.

Такія санкцыі могуць прывесці да таго, што Расія праз месяц збанкрутуе зазначае эксперт.

- Гэта вельмі просты механізм, які на працягу некалькіх тыдняў, а найбольш некалькіх месяцаў прывядзе да банкруцтва Расіі. Раней расійцы кляліся, што маюць значныя рэзервы і могуць абараняцца, але цяпер выявілася, што гэтыя запасы мізэрныя.

Санкцыі паўплывалі таксама на маскоўскую біржу, якая ўчора не пачала сесіі. Гэтая сітуацыя выклікала падзенне каштоўных папераў многіх гігантаў рынку нават на 70%.

Свет уводзіць чарговыя санкцыі супраць Расіі за напад на Украіну

Японія замарозіла актывы Уладзіміра Пуціна, кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова і трох расійскіх банкаў, у тым ліку і Банку Расіі. Забараняе таксама мець бізнесовыя дачыненні з 49 расійскімі суб'ектамі – заявіў прэмʼер Японіі Фуміо Кішыда пасля відэаканферэнцыі з прэзідэнтам Джо Байдэнам.

Расійскія замежныя рэзервы ў чэрвені мінулага году складалі больш за 555 млрд долараў, з гэтага амаль 6% было ўкладзена ў ены.

Не толькі ўрады, але і глабальныя кампаніі выключаюць Расію са спісаў сваім гандлёвых партнёраў і падтрымліваюць Украіну. Нафтаперапрацоўчая кампанія Shell плануе спыніць супрацоўніцтва з «Газпрамам»   і спыніць свой удзел у будаўніцтве газаправода Nord Stream 2.

Аўтамабільныя гіганты як General Motors i Volvo спыняюць пастаўкі аўтамабіляў у Расію, сістэмы Mastercard i Visa блакуюць магчымасць здзелак для шматлікіх інстытутаў. Кампанія Disney прыпыніла кінапракат у Расіі.

яс/PR1

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі