У Польшчы адмяняюцца 30-40% мерапрыемстваў у сферы турызму. Прычынай - вайна за ўсходняй мяжой Польшчы. Міністэрства спорту і турызму разам з Польскай арганізацыяй турызму падрыхтавалі інфармацыйную кампанію, мэта якой запэўніць турыстаў, у прыватнасці замежных, што Польшча ў бяспецы і ў нас бяспечна, адзначае міністр Анджэй Гут-Мастовы (Andrzej Gut-Mostowy).
- З пункту гледжання замежнага турыста Польшча знаходзіцца ў рэгіёне, дзе адбываюцца ваенныя дзеянні, або, што краіна змагаецца з міграцыйным крызісам. Мы заяўляем, што гэта не так. Агулам мы імкнемся данесці, што ў польскіх гарадах спакойна і бяспечна.
Міністэрства спорту і турызму накіравала сваю актыўнасць на гарадскі і культурны турызм, паколькі якраз гэты сектар панёс найбольшыя страты з-за эпідэміі кавіда.
яс