Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі раскрытыкаваў цэны, па якіх Нарвегія прадае прыродны газ.
На ягоную думку, Польшча хоча стаць незалежнай ад расійскіх крыніц энергіі, а ў будучыні таксама хоча абмежаваць пастаўкі з Нарвегіі і арабскіх краін.
Прэмʼер-міністр сказаў, што сёння Польшча плаціць Нарвегіі за газ у 4-5 разоў больш чым годам раней – 110 еўра за МВт-гадзіна. Паводле слоў Маравецкага, гэтыя стаўкі «ненармальныя». Кіраўнік польскага ўраду спаслаўся на дадзеныя, паводле якіх, нарвежскія энергетычныя канцэрны за апошні час зафіксавалі мільярды прыбытку.
- Шаноўныя нарвежскія калегі, гэта непрымальна і несправядліва, гэта несумленнае выкарыстоўванне выкліканай Пуціным, вайны. Нарвежцы павінны падзяліцца гэтым заробкам, я не думаю пра Польшчу, а пра Украіну і пра тых, хто найбольш пацярпеў.
Маравецкі сказаў, што Польшча ў першую чаргу імкнецца абмежаваць пастаўкі энергарэсурсаў з Расіі, а ў будучыні таксама з Нарвегіі і арабскіх краін. Польшча плануе пашыраць выкарыстанне вадароду, аднаўляльных крыніц і атамнай энергіі.
IAR/яс