Беларуская Служба

Канцэрн KGHM: Развіццё малых ядзерных рэактараў – наш прыярытэт

31.05.2022 08:55
Першы такі атамны рэактар павінен пачаць пастаўляць энергію для KGHM яшчэ ў 2029 годзе.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: slightly_different/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі канцэрн па здабычы і вытворчасці медзі KGHM гатовы фінансаваць малыя ядзерныя рэактары (SMR). Старшыня канцэрна Марцін Хлюдзіньскі(Marcin Chludziński) паведаміў, што сёлета KGHM хоча вызначыць асноўныя месцы размяшчэння невялікіх модульных ядзерных рэактараў у Польшчы:

- Мы выбіраем найлепшае месца для размяшчэння малых ядзерных рэактараў. У бліжэйшым часе мы звернемся ў Польскае агенцтва атамнай энергіі з просьбай аб выдачы ўступнай ацэнкі тэхнічных умоваў.

Як адзначыў старшыня KGHM, праекты малых ядзерных рэактараў на сённяшні дзень з'яўляюцца сусветным трэндам, і ўсе краіны, якія сурʼёзна ставяцца да энергетычнай бяспекі, прызначаюць грошы на даследаванні ў гэтай галіне, бо хочуць укараніць гэтую тэхналогію як мага хутчэй:

- Раней ядзерная тэхналогія выклікала сур’ёзныя сумневы ў грамадстве. Зараз падыход больш станоўчы. Выхаду няма. Для энергетычнай бяспекі Польшчы праекты ядзерных электрастанцыі, то бок, як гэтак званага «вялікага», так і «малога» атаму павінны быць рэалізаваныя. Гэта разумее амаль 80% грамадства.

Нагадваем, у лютым Польскі канцэрн па здабычы і вытворчасці медзі KGHM і амерыканская кампанія NuScale Power LLC падпісалі ліст аб намерах па падрыхтоўцы да будаўніцтва крыніц атамнай энергіі ў Польшчы. NuScale Power – амерыканская прыватная кампанія, якая распрацоўвае і рэалізуе невялікія модульныя рэактары (SMR).
Згодна з пагадненнем, першы такі атамны рэактар павінен пачаць пастаўляць энергію для KGHM яшчэ ў 2029 годзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскі канцэрн KGHM робіць стаўку на атамную энергетыку

28.09.2021 10:11
Першы невялікі модульны рэактар павінен пачаць пастаўляць энергію для KGHM яшчэ ў 2029 годзе.