Цяперашняя сітуацыя ў глабальнай эканоміцы – гэта не кароткатэрміновая з’ява, лічыць старшыня Польскага фонду развіцця. Паводле яго, трэба браць пад увагу, як мінімум, дзесяць гадоў сур’ёзнай эканамічнай нестабільнасці.
На думку Паўла Борыса(Paweł Borys), у бліжэйшыя гады сусветная эканоміка будзе адыходзіць ад глабалізацыі ў бок рэгіяналізацыі, а Цэнтральная Еўропа – нягледзячы на выклікі – мае шанец на чарговы скачок развіцця.
Падчас адкрыцця Еўрапейскага фінансавага кангрэса ў Сопаце Павел Борыс сфармуляваў некалькі тэзісаў. Яны датычацца сучасных эканамічных праблем, якія вынікаюць з пандэміі, росту коштаў на энерганосьбіты і прадукты харчавання, геапалітычнай сітуацыі, звязанай з агрэсіўнай палітыкай Расіі. На думку эксперта, у бліжэйшыя гады ў сусветнай эканоміцы будзе фарміравацца новая сістэма:
- Гэта сур’ёзныя змены геапалітычнай сістэмы з наступствамі для сусветнай эканомікі. Адыход ад глабалізацыі прычыніцца да дэфляцыі. Цягам дзесяцігоддзяў мы прывыклі да таго, што пэўныя прадукты ці паслугі танней вырабляць у Азіі. Гэта можа азначаць, што інвестыцыйныя рашэнні будуць прымацца не паводле таго, дзе вытворчасць таннейшая, але дзе яна больш бяспечная.
Павел Борыс лічыць, што Польшча і Цэнтральная Еўропа могуць умацаваць свае пазіцыі ў бліжэйшыя гады, але Еўропа наогул павінна памяняць сваю эканамічную стратэгію. Паводле эксперта, трэба зрабіць стаўку на эканамічнае супрацоўніцтва ў рамках Еўрасаюза і з ЗША.
Нагадваем, 6-8 чэрвеня ў Сопаце на ўзбярэжжы Балтыкі працягваецца XII Еўрапейскі фінансавы кангрэс. Падчас мерапрыемства будуць абмяркоўвацца ў тым ліку тэмы, звязаныя з рызыкай вайны, наступствамі санкцый і неабходнасцю аднаўлення разбуранай вайной эканомікі Украіны.
IAR /аз