Беларуская Служба

Польшча мае неабходную інфраструктуру, каб дапамагчы ў экспарце ўкраінскага збожжа

07.06.2022 12:01
Экспарт украінскіх тавараў праз Польшчу можа быць карысным таксама для польскага боку.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.skyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча можа дапамагчы Украіне ў экспарце збожжа, заявіў міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі. Гжэгаж Пуда(Grzegorz Puda) заявіў, што ў Польшчы ёсць адпаведная інфраструктура, якую можна выкарыстоўваць з гэтай мэтай. Міністр таксама адзначыў, што экспарт украінскіх тавараў праз Польшчу можа быць карысным для польскага боку:

- Дзякуючы інвестыцыям Міністэрства інфраструктуры ў нас ёсць неабходныя чыгуначныя, дарожныя і авіяспалучэнні. Па геаграфічным распалажэнні Польшча – натуральны каардынатар экспарту ўкраінскіх тавараў, у тым ліку збожжа, а раней таксама штучнага ўгнаення. У гэткай сітуацыі мы будзем спаганяць мыта пры згаданых пастаўках, а гэта даход у бюджэт дзяржавы.

Нагадваем, Расія заблакавала ўкраінскія парты ў Чорным моры. Амаль 22 мільёны тон украінскага збожжа чакаюць у партах. Блакада не дазваляе даставіць збожжа ў краіны Афрыкі і Блізкага Усходу, якім пагражае голад.

IAR/ аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Лукашэнка абмеркаваў з генсекам ААН пытанні вывазу збожжа з Украіны і паставіў свае ўмовы

03.06.2022 17:14
Раней Лукашэнка звяртаўся да Гутэрыша з лістом па пытаннях паставак украінскага збожжа праз беларускую тэрыторыю.

Расія вывозіць нарабаванае ўкраінскае збожжа ў Турэччыну

03.06.2022 19:44
Рускія акупанты працягваюць блакаваць Чорнае мора для экспарту ўкраінскай пшаніцы, што можа прывесці да голаду ў краінах, якія развіваюцца.