Гэтая інфармацыя будзе карысная тым, хто яшчэ не быў у адпачынку, але трымае ў думках варыянт падарожжа на восень.
Пуцёўкі на верасень у турыстычных фірмах істотна таннейшыя, чым летам, піша Rzeczpospolita.
Сярэдняя цана паездкі за мяжу з турфірмай у верасні будзе на 17,9 працэнта ніжэйшай, чым у жніўні. Калі ў першы тыдзень жніўня сярэдняя паездка каштавала 4999 злотых на чалавека, то праз месяц – 4104 злотых, паведамляе Інстытут даследаванняў турыстычнага рынку Traveldata.
Traveldata заўважыла найбольшыя зніжкі ў вераснёўскіх прапановах адпачынку ў Марока, на Крыце і ў рэгіёне Даламан у Турцыі.
Што тычыцца дынамікі цэн на туры ў параўнанні з мінулым годам, то найбольш падаражэлі пуцёўкі ў Марока, Шарм-эль-Шэйх, Хургаду.
вх