З 15 кастрычніка Міністэрства адукацыі і навукі пачне прыём заявак на адкрыццё і дзейнасць Сектарных цэнтраў навукаў, то бок перадавых адукацыйных, навучальных і экзаменацыйных цэнтраў, якія адпавядаюць патрэбам дадзенага сектара прамысловасці. Прапановамі цэнтраў змогуць скарыстацца навучэнцы, студэнты, настаўнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі, якія жадаюць павысіць свае кваліфікацыі. Установы аб'яднаюць прафесійна-тэхнічную адукацыю, бізнес і ўніверсітэты. Як паведаміла намеснік міністра адукацыі Маржэна Махалек(Marzena Machałek) Сектарныя цэнтры навукаў будуць мець чатыры асноўныя задачы:
- Адукацыя, удасканаленне, новыя тэхналогіі, інавацыі, інтэграцыя працадаўцаў са школамі і ўніверсітэтамі, а таксама прасоўванне і сучаснае карʼернае кансультаванне.
Паводле планаў, цягам трох гадоў павінны ўзнікнуць 120 сучасных цэнтраў. Бюджэт праекта складае больш за 1 мільярд 400 мільёнаў злотых (288 мільёнаў 660 тысяч еўра).
IAR /аз