Беларуская Служба

Шахты па здабычы вуглю пад ціскам. Працуюць як у часы ПНР – кругласутачна, уключна з выходнымі

28.10.2022 15:06
Праца сем дзён на тыдзень, нават у непрацоўны час, выходныя дадаткова аплачваюецца на 100% – так выглядаюць сёння рэаліі працы ў шахтах. Горназдабываючыя кампаніі мусяць здабыць як мага больш вугалю, бо рынак мае патрэбу пасля таго, як у сакавіку ўрад увёў эмбарга на сыравіну з Расіі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.ironwas/Shutterstock

У красавіку на шахтах была ўведзена поўная вытворчасць. Нягледзячы на гэта, паказчыкі падаюць.

– На маю думку, Polska Grupa Górnicza таксама не выканае сёлетні план здабычы. Вугалю будзе менш на 1-1,5 мільёна тон. Прычына ў арганізацыйным бязладдзі і адсутнасці належнага кантролю. Тое, што мы чуем ад міністра MAP і ўрада, з'яўляецца палітычнай прапагандай, – кажа Багуслаў Зентэк (Bogusław Ziętek), кіраўнік Свабоднага прафсаюзу «Жнівень 80» (WZZ).

Ёсць патрэба ў максімальнай вытворчасці, аднак на шахтах не хапае працоўнай сілы, хаця ў мінулым годзе ўрад заахвочваў шахцёраў сысці ў адпачынкі, гарантуючы ім высокія выходныя выплаты (120 000 злотых на рукі) і брыджынг (адпачынак) на працягу чатырох гадоў. Да канца года ў з Польскай горназдабываючай кампаніі плануюць звольніцца каля 300 супрацоўнікаў – гэта толькі тыя, хто сыходзіць на пенсію.

«Нам патрэбныя спецыялісты горназдабываючай прамысловасці, у першую чаргу шахцёры, электрыкі і механікі», – прызнае Томаш Глагоўскі (Tomasz Głogowski), прэс-сакратар PGG.

Цяпер 36 тысяч шахцёраў працуюць у Polska Grupa Górnicza, гэта на 2000 менш чалавек, чым год таму Шырокая праграма сацыяльных выплат, якая вынікае з сацыяльнага кантракту, падпісанага ў мінулым годзе з шахцёрамі, і ліквідацыі шахт Pokój (належыць PGG) і Jastrzębie III (Jastrzębska Spółka Węglowa) каштавала падаткаплацельшчыкам 186,1 мільёна злотых.

Умовай выканання пагаднення з шахцёрамі, якое прадугледжвала закрыццё шахт да 2049 года, было яго адабрэнне Еўракамісіяй. На сённяшні дзень пагадненне не падпісанае – урад накіраваў дакумент у Брусель толькі сёлета, калі ва Украіне ўжо ішла вайна. Сітуацыя для Польшчы стала тупіковай.

Каб задаволіць попыт на вугаль, PGG нядаўна вырашыла павялічыць здабычу. Гэта азначае, што ёй патрэбны дадатковыя 2 мільярды злотых для інвестыцый, на якія кампанія хоча пабудаваць каля 13 км дадатковых выпрацовак, каб зрабіць даступнымі вугальныя пласты. Здабыча карысных выкапняў у Польшчы абмяжоўваецца адсутнасцю новых канцэсій пластоў, якія залягаюць неглыбока і іх лёгка і танна здабываць. З

Нядаўна PGG быў заблакаваны жыхарамі Імеліна, якія перашкаджалі выдачы канцэсіі PGG на здабычу вугалю з радовішчаў Імялін Паўноц. Шахты паслядоўна зачыняліся на працягу многіх гадоў (або фактычна абʼядноўваліся), таму што здабывалі ўвесь даступны вугаль. Таму вялікай праблемай польскай горназдабываючай прамысловасці зʼяўляюцца вугальныя пласты, якія залягаюць глыбока, – іх здабыча не толькі надзвычай небяспечная, але і дарагая. Больш чытайце ў Rzeczpospolita.

вх