Паводле штогадовага апытання японскіх кампаній, якія працуюць у Еўропе, Польшча ўжо чатыры гады застаецца найбольш перспектыўным рынкам і прывабным месцам для інвестыцыяў, паведамляе Японская арганізацыя знешняга гандлю (JETRO).
Японцы зʼяўляюцца аднымі з асноўных замежных інвестараў у Польшчы (перад імі амерыканцы і немцы). Японскія інвестары стварылі 53 тысяч працоўных месцаў у 356 кампаніях.
Да гэтага часу японскія кампаніі інвеставалі капітал у асноўным у аўтамабільны, харчовы і электронны сектары. У апошнія гады яны далучыліся да субʼектаў, якія інвестуюць у развіццё польскай і сусветнай індустрыі электроннай мабільнасці.
У Токіё прайшоў Польска-японскі інвестыцыйны форум, на якім удзельнічаў міністр развіцця і тэхналогіі Вальдэмар Буда.
Міністр Буда запрасіў японскія кампаніі да ўдзелу ў дзяржаўных закупках у Польшчы. Ён адзначыў, што Польшча хоча, каб таксама польскія прадпрымальнікі былі актыўныя на японскім рынку.
У сваю чаргу намеснік міністра эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі прызнаў, што Польшча мае патэнцыял стаць цэнтрам, які злучае Еўропу і Азію. Японскі палітык адзначыў, што з кампаніяй Toyota супрацоўнічае польская кампанія ў будаўніцтве станцый для аўтамабіляў з вадародным рухавіком.
У сваю чаргу, прэзідэнт Японскай арганізацыі знешняга гандлю падкрэсліў, што Японская кампанія NGK Ceramics Polska, якая вырабляе керамічныя ўстаўкі для аўтамабільных каталізатараў, прысутнічае на польскім рынку ўжо 20 гадоў.
Польска-японскі інвестыцыйны форум у Токіё быў арганізаваны Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю, Міністэрствам развіцця і тэхналогіяў, Амбасадай Рэспублікі Польшча і Японскай арганізацыяй знешняга гандлю.
IAR/яс