Беларуская Служба

«Без вугалю мы не ўстане гарантаваць краіне энергетычную бяспеку»

25.04.2023 09:03
Віцэ-міністр клімату і навакольнага асяроддзя пераконвае, што адмовіцца ад вугалю ў кароткі час немагчыма.
Здымак мае ілюстрацыйны характарTwitter/PGG

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя лічыць, што ў бліжэйшы час немагчыма цалкам адмовіцца ад вугалю, як энергарэсурса. Яцэк Аздоба (Jacek Ozdoba) падкрэсліў, што гэтая крыніца энергіі будзе выкарыстоўвацца да часу, пакуль развітыя экалагічныя галіны энергетыкі не забяспечаць неабходных паставак энергіі. Планы Еўрасаюза па энергетычнай трансфармацыі палітык назваў нерэалістычнымі:

- Зараз у ЕС няма рацыянальнай дыскусіі – у якім напрамку рухацца. Гэта, з аднаго боку, ідэалагічнае шаленства левых сілаў, якія пераконваюць, нас поўнасцю пераключыцца на ветравую энергетыку. Яны не разумеюць, што гэта пагражала б энергетычным крызісам. Зараз мы не ўстане гарантаваць краіне энергетычную бяспеку без вугалю. Мы можам выбраць газ, але гэта азначае імпарт з усходняга напрамку – хіба, што нехта хоча Nord Stream 1 i Nord Stream 2.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя перасцярог ад паспешлівага ажыццяўлення еўрапейскіх рэкамендацый, накіраваных на дасягненне кліматычнай нейтральнасці. Ён звярнуў увагу на тое, што любая раптоўная змена энергетычнага і прамысловага профілю краіны звязана са шматлікімі пагрозамі.

Палітык нагадаў, што Германія, якая спыніла працу сваёй апошняй АЭС, на наступны дзень павінна была пачаць імпарт электраэнергіі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Здабыча і продаж вугалю ў лютым былі ніжэйшыя, чым год таму

04.04.2023 09:50
Скарацілася таксама колькасць занятых у горназдабыўной прамысловасці ў Польшчы.