Кампанія Poczta Polska ажыццяўляе трансфармацыю з сеткі, прыстасаванай галоўным чынам для адпраўкі лістоў, да сеткі, у якой будуць пераважаць пасылкі. «Лісты былі нашай дамінуючай паслугай, але зараз іх становіцца ўсё менш, паколькі людзі адыходзяць ад традыцыйнай карэспандэнцыі да электроннай», – паясняе віцэ-старшыня праўлення кампаніі Poczta Polska Анджэй Бадзёны(Andrzej Bodziony):
- Каб справіцца з сучаснымі выклікамі Poczta Polska рэалізуе задачы ў рамках кур’ерскага рынку. Мы плануем дабіцца лідарства на гэтым рынку. Таму стратэгія развіцця кампаніі на 2021-2023 гады бярэ пад увагу пашырэнне нашай лагістычнай інфраструктуры. Планы бяруць пад увагу рост нашага ўдзелу ў рынку кур’ерскіх паслугаў у сярэднім на больш за 10 працэнтаў у год.
Poczta Polska хоча дастаўляць больш пасылак за карацейшы час. Таму адбываецца мадэрнізацыя сартавальных заводаў і ўсталёўваюцца сучасныя сартавальнікі. Між іншым, у Радзыміне ля Варшавы будзе пабудаваны сучасны лагістычны цэнтр з найбуйнейшым сартавальнікам, з прапускной здольнасцю, як мінімум, 15 000 пасылак у гадзіну. Урачыстае адкрыццё сартавальнага завода адбудзецца 13 кастрычніка. У сваю чаргу 23 траўня будзе запушчаны сартавальнік у Вроцлаве.
Агулам Poczta Polska інвестуе ў новую інфраструктуру 350 мільёнаў злотых(амаль 76,5 мільёна еўра).
IAR/аз