Нізкія тэмпературы выклікалі большы попыт на электраэнергію і газ у Польшчы. Дадзеныя Польскіх электрасетак паказваюць, што днямі згаданы попыт дасягнуў 27 тысяч мегават.
«Гістарычны рэкорд у гэтай сферы ў Польшчы складае 27 617 мегават. Ён быў дасягнуты ў лютым 2021 года», – нагадаў дырэктар Нацыянальнай энергадыспетчарскай службы Марэк Карніцкі(Marek Kornicki):
- Мы павольна набліжаемся да гістарычнага рэкорду. Тэндэнцыя відавочная і яна будзе ўтрымлівацца цягам бліжэйшых дзён. Тым не менш, эфектыўнасць традыцыйных польскіх электрастанцый высокая. Гэта дае нам выразнае пачуццё бяспекі, калі гаворка ідзе пра пакрыццё павышанага попыту на электраэнергію.
З-за марозу павышаецца таксама выкарыстанне газу. Прэс-сакратар аператара газатранспартных трубаправодаў Gaz-System Івона Даміняк(Iwona Dominiak) запэўнівае, што сістэма добра падрыхтаваная да зімовага сезона:
- Мы прагназуем рашучы рост попыту на газ, які можа перавысіць рэкорд зафіксаваны 6 снежня 2023 года, то бок 76 мільёнаў кубаметраў газу ў суткі. Зразумела, калі тэмпература надвор’я павысіцца, то і попыт зменшыцца.
Gaz-System паведамляе, што цяпер газасховішчы ў Польшчы загружаныя ў 93 працэнтах.
IAR/аз