«Грамадзянская кааліцыя», якая з’яўляецца асноўнай палітычнай сілай новай урадавай кааліцыі ў Польшчы, на пачатку кіравання абяцала зняць забарону на гандаль у нядзелю. Але, як высвятляецца, гэтае абяцанне пакуль што не будзе выканана, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Міністэрства па пытаннях сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі афіцыйна заявіла, што ніякай работы па зменах у гэтай сферы не вядзецца. Міністр Агнешка Дземʼяновіч-Бонк ужо паведаміла, што зняцце забароны на нядзельны гандаль не зʼяўляецца прыярытэтам для яе міністэрства.
Польская Рада гандлёвых цэнтраў гадамі заклікае аднавіць гандаль па нядзелях, аргументуючы гэта эканамічнымі і сацыяльнымі прычынамі.
Унутры кіруючай кааліцыі няма згоды ў пытанні адмены забароны на нядзельны гандаль, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Забарона на гандаль у нядзелю была ўведзеная некалькі гадоў таму папярэднім урадам, асноўнай сілай якога была кансерватыўна-каталіцкая партыя «Права і справядлівасць». Забарону ўвялі пад ціскам Каталіцкага касцёлу і прафсаюзу правай арыентацыі «Салідарнасць».
вс