Беларуская Служба

Улады пяці ваяводстваў атрымаюць сродкі на рамонт дарогаў з праграмы «Усходняя Польшча»

06.02.2024 09:30
Агулам гаворка ідзе пра 2 мільярды 400 мільёнаў злотых на мадэрнізацыю дарогаў.
a.
Дарогa.Photo: Skibka/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзевяць дарожных праектаў атрымае дафінансаванне з праграмы «Усходняя Польшча». Прадстаўнікі мясцовых органаў улады падпісалі адпаведнае пагадненне па гэтай справе ў сядзібе Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі. Інвестыцыі будуць рэалізаваныя ў пяці ваяводствах, у тым ліку Вармінска-Мазурскім, Падляшскім і Падкарпацкім.

Міністр фондаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пэлчыньска-Налэнч(Katarzyna Pełczyńska-Nałęcz) сказала, што гэта фінансаванне на высокім узроўні:

- Дафінансаванне праектаў высокае – 85 працэнтаў кошту праекту. Агулам, гэта каля 2 мільярдаў 400 мільёнаў злотых(больш за 555,5 мільёна еўра). Гаворка ідзе пра мадэрнізацыю 214 кіламетраў дарогаў.

Вармінска-Мазурскае ваяводства атрымала больш за 700 мільёнаў злотых. Грошы пойдуць, між іншым, на будаўніцтва кальцавой дарогі Кэнтшына, кажа маршалак ваяводства Марцін Кухціньскі(Marcin Kuchciński):

- Дарога 592 Гіжыцка-Кэнтшын – гэта вельмі важная траса, асабліва ў турыстычным сезоне, з якой неаднойчы былі праблемы. Зараз мы зможам яе мадэрнізаваць.

Фінансаванне з праграмы «Усходняя Польшча» атрымалі таксама Мазавецкае і Свентакшыскае ваяводствы.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Эксперт: Першая АЭС у Польшчы не раней, чым у 2036 годзе

30.01.2024 10:45
Паводле эксперта па энергетыцы Даніэля Чыжэўскага, выкананне тэрміну 2033 года малаверагоднае.