Беларуская Служба

Улады Тайваня пашырылі санкцыі супраць Беларусі і Расіі

09.02.2024 19:31
Узмоцненыя абмежавальныя меры сталі рэакцыяй на інфармацыю аб тым, што тайванскія тавары трапляюць у Расію праз Турцыю.
Tajpej
Tajpej shutterstock.com/Robert CHG

Улады Тайваня ўнеслі 77 новых пазіцый у спіс станкоў, забароненых да экспарту ў Расію і Беларусь. Мэта новага рэгулявання – пазбегнуць выкарыстання гэтых тавараў у ваенных мэтах, паведаміла ў чацвер Міністэрства замежных спраў у Тайбэі, піша партал WNP.
Узмоцненыя абмежавальныя меры, якія ўступяць у сілу 8 сакавіка, сталі рэакцыяй на інфармацыю аб тым, што тайванскія тавары трапляюць у Расію праз Турцыю.

Вырабы, дададзеныя ў новы спіс экспартнага кантролю, уключаюць сучаснае абсталяванне, такое як станкі з лічбавым кіраваннем, апрацоўчыя, такарныя, фрэзерныя і шліфавальныя станкі, якія можна выкарыстаць у ваенных і грамадзянскіх мэтах, сказаў міністр эканомікі Тайваня Ван Мэй-хуа.
Як падкрэсліваецца, гэтыя машыны маюць немалое значэнне для расійскай абароннай прамысловасці, паколькі дазваляюць рамантаваць або вырабляць шматлікія кампаненты для патрэб арміі.

У канцы студзеня сайт журналісцкіх расследаванняў The Reporter паведаміў, што тайванскія вытворцы карыстаюцца санкцыйнымі прабеламі, пастаўляючы абсталяванне ў Расію праз кампаніі, зарэгістраваныя ў Турцыі і Кітаі. Частку машын набылі расійскія інстытуты ядзерных даследаванняў і вытворцы ракет.

Паводле ўрадавых дадзеных, кошт экспарту станкоў, якія ўваходзяць у санкцыйны спіс, у мінулым годзе дасягнуў 45 млн долараў.
«Тайвань поўны рашучасці ліквідаваць усе прабелы ў санкцыях, уведзеных супраць Расіі», – заявіў міністр замежных спраў Тайваня Джозэф Ву. «Мы будзем працягваць супрацоўнічаць з міжнароднымі партнёрамі і падтрымліваць Украіну», – сказаў Ву.

вс