Больш за 54 мільёны злотых (больш за 12,5 мільёна еўра )ад ЕС на павышэнне кваліфікацый супрацоўнікаў могуць атрымаць да 2029 года кампаніі з Падляшша. Першы прыём заявак пачынаецца 14 сакавіка, паведамілі ў панядзелак Ваяводскія службы занятасці ў Беластоку.
Заяўкі могуць падаваць прадпрыемствы з сектара малога і сярэдняга бізнесу, але таксама – упершыню – буйныя кампаніі.
На дыпломнае навучанне можна атрымаць 10 тысяч злотых(больш за 2 тысячы еўра). У выпадку мікра- і малых прадпрыемстваў падтрымка можа складаць да 50 тысяч злотых(больш за 11,5 тысячы еўра), у выпадку сярэдніх кампаній – да 80 тысяч злотых(больш за 18,5 тысячы еўра) на прадпрыемства, а для буйнога прадпрыемства – 150 тысяч злотых(амаль 35 тысяч еўра).
PAP/аз