Беларуская Служба

У сакавіку інфляцыя ў Польшчы дасягнула сёлетняга мінімуму

16.04.2024 08:45
На думку аналітыкаў, у бліжэйшыя месяцы інфляцыя пачне расці па меры паскарэння тэмпаў эканамічнага росту.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку інфляцыя ў Польшчы запаволіла. Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выраслі на два працэнты. Пра гэта сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года выраслі цэны ў рэстаранах і гасцініцах (на 8,6 працэнта), кошт утрымання жытла (на 1,5 працэнта), алкагольных напоях і тытунёвых вырабаў (на 5,2 працэнта). У сваю чаргу знізіліся цэн на грамадскі транспарт (на 2,9 працэнта) і кошт харчавання (на 0,3 працэнта).

У лютым інфляцыя складала 2,8 працэнта і гэта крыху больш, чым папярэдняя ацэнка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, то бок 1,9 працэнта, кажа Якуб Рыбацкі(Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута:

- Гэта самы нізкі вынік з сакавіка 2019 года, на які паўплывалі невялікі рост цэнаў прадуктаў харчавання і нізкая базавая інфляцыя. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне звяртае ўвагу на невялікі рост выдаткаў на ўтрыманне жытла і грамадскага транспарту.

На думку аналітыкаў, інфляцыя ў сакавіку дасягнула сёлетняга мінімуму і пачне расці па меры паскарэння тэмпаў эканамічнага росту. Паводле Якуба Рыбацкага, у бліжэйшыя месяцы яна можа вырасці да трох працэнтаў:

- Цягам бліжэйшых двух-трох месяцаў стануць відавочнымі наступствы вяртання стандартнай стаўкі ПДВ на прадукты харчавання. Гэта павінна прычыніцца да павышэння індэкса спажывецкіх цэн, як мінімум, на 0,8 працэнта. Мы спадзяецца таксама далейшага росту цэнаў паліва, што можа павысіць інфляцыю на каля 0,3 працэнта. У другой палове бягучага года інфляцыя таксама будзе расці і можа скласці 4-4,5 працэнта.

 У параўнанні з лютым бягучага года цэны на тавары і паслугі ў сакавіку выраслі на 0,2 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Летась Польшча экспартавала прадуктаў харчавання за амаль 52 мільярды еўра

20.02.2024 09:01
Найбуйнейшым атрымальнікам польскіх прадуктаў харчавання была Германія.

НБП: На ажыўленне польскай эканомікі паўплывае рост заробкаў

12.03.2024 14:01
Паводле прагнозаў НБП, сёлета польская эканоміка вырасце на 3,5, у наступным – на 4,2, а ў 2026 годзе – на 3,3 працэнта.