Беларуская Служба

Рост заробкаў у Польшчы самы высокі за апошнія 26 гадоў  

23.04.2024 17:24
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы апублікавала дадзеныя аб заробках, занятасці і прамысловай вытворчасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сакавіку сярэдняя заработная плата з улікам падаткаў і збораў у Польшчы склала 8 408,79 злотых (амаль 1 946,5 еўра), паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. У гадавым вылічэнні гэта рост на 12 працэнтаў. Паводле кіраўніка польскага ўраду Дональда Туска, гэта самы высокі рост заробкаў у краіне за апошнія 26 гадоў.

Себасцьян Сайнуг(Sebastian Sajnóg) з Польскага эканамічнага інстытута сказаў, што сакавік стаў яшчэ адным месяцам выразнага росту рэальных заробкаў:

 - У выніку пакупніцкая здольнасць спажыўцоў павышаецца. У сваю чаргу працаўладкаванне крыху знізілася, але рызыка росту беспрацоўя невялікая. Тэмп росту заработнай платы ў сакавіку знізіўся з 12,9 да 12 працэнтаў. Аднак гэта надалей моцны рост рэальнай заработнай платы, якая зараз расце на 10 працэнтаў хутчэй за інфляцыю.

 Паводле эканамістаў, у доўгатэрміновай перспектыве рост заробкаў палякаў пачне запавольваццa.

Са студзеня колькасць працоўных месцаў на прадпрыемствах у Польшчы скарацілася на 14,5 тысячы.

У сваю чаргу, прамысловая вытворчасць у сакавіку знізілася на 6 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а ў параўнанні з лютым – павялічылася на 3,6 працэнта.

Давід Сулкоўскі(Dawid Sułkowski) з Польскага эканамічнага інстытута кажа, што зніжэнне вытворчасці ў сакавіку большае, чым чакаў рынак:

 - Вельмі слабы вынік – гэта таксама наступства меншай колькасці працоўных дзён. Дарэчы, зафіксаваныя дадзеныя сведчаць пра тое, што рост ВУП у першым квартале бягучага года, хутчэй за ўсё, будзе меншы, чым 2 працэнты.

 Нагадваем, зніжэнне вытворчасці закранула 26 з 34 галін прамысловасці.

 IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У 2023 годзе палякі ўзялі крэдытаў на 182,5 мільярда злотых

06.02.2024 12:31
Гэта амаль на 26 працэнтаў больш, чым годам раней, паведаміла Бюро крэдытнай інфармацыі.

У сакавіку інфляцыя ў Польшчы дасягнула сёлетняга мінімуму

16.04.2024 08:45
На думку аналітыкаў, у бліжэйшыя месяцы інфляцыя пачне расці па меры паскарэння тэмпаў эканамічнага росту.