Беларуская Служба

Інвестыцыі і зберажэнні – слупы развіцця рынку капіталу

21.05.2024 16:30
У Варшаўскай фондавай біржы прайшла канферэнцыя, прысвечаная ролі зберажэнняў на рынку капіталу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:AlexanderStein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Інвестыцыі і зберажэнні – гэта слупы, на якіх грунтуецца развіццё рынку капіталу і эканамічны рост краіны. Пра гэта падчас канферэнцыі на гэтую тэму гаварыў старшыня Варшаўскай фондавай біржы Томаш Бардзілоўскі(Tomasz Bardziłowski). Ён падкрэсліў, што доўгатэрміновыя зберажэнні дазваляюць ствараць сродкі на будучыя патрэбы, такія як выхад на пенсію, адукацыю або экстраныя выдаткі:

- Адной з асноўных тэмаў, калі гаворка ідзе пра доўгатэрміновыя інвестыцыі павінны быць зберажэнні. Палякі трымаюць іх у выглядзе наяўных грошаў на банкаўскіх дэпазітах. Такім чынам згаданыя сродкі часта «пераігрываюць» з інфляцыяй, то бок часткова страчваюць сваю вартасць. Калі гаворка ідзе пра ўвесь Еўрасаюз, то ў Польшчы адзін з найвышэйшых паказчыкаў удзелу банкаўскіх укладаў у фінансавых актывах хатніх гаспадарак. Адначасова ў Польшчы адзін з найніжэйшых паказчыкаў, калі гаворка ідзе пра інвестыцыі хатніх гаспадарак на рынку капіталу.

Томаш Бардзілоўскі звярнуў увагу і на іншую праблему:

- Калі доля інвестыцыяў хатніх гаспадарак на рынку капіталу набліжаўся б да сярэдняй па Еўрасаюзе, гэта дало б больш за 400 мільярдаў злотых дадатковых сродкаў на інвестыцыі, якія спрыялі б інавацыям і эканамічнаму росту краіны.

Канферэнцыя «Інвестыцыі і зберажэнні – дыягностыка тэндэнцый, вынікі даследаванняў, рэкамендацыі» з 2007 года рэгулярна праводзіцца Варшаўскай фондавай біржай.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Рэйтынгавыя агенцтвы станоўча ацанілі польскую эканоміку

14.05.2024 10:30
Перад польскай эканомікай станоўчыя перспектывы, але ёсць таксама некалькі выклікаў, з якімі яна павінна справіцца, лічаць эксперты.

Палякі не маюць звычкі доўга ашчаджаць грошы

20.05.2024 17:30
Палякі не маюць звычкі доўгатэрмінова ашчаджаць, пра гэта сведчаць дадзеныя Асацыяцыі польскіх банкаў.