Беларуская Служба

У Варшаве завяршаецца будаўніцтва хмарачоса «The Brigde»

27.06.2024 08:01
Гэта будзе адзін з самых сучасных хмарачосаў у гэтай частцы Еўропы.
БудаўніцтваPhoto:MichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

У цэнтры Варшавы ўзнікае адзін з самых сучасных у гэтай частцы Еўропы шматпавярховы офісны будынак. «The Brigde», бо так ён называецца, будзе мець вышыню 174 метраў і будзе адным з самых высокіх хмарачосаў у польскай сталіцы. Яго будаўніцтва павінна завяршыцца ў наступным годзе.

Цяпер будаўнікі ўсталёўваюць на будынку шкляныя панэлі. Затрымак няма, усе работы плануецца завяршыць да вясны. «Самай вялікай перашкодай час ад часу з’яўляецца моцны вецер», – кажа кіраўнік будаўнічай пляцоўкі Тамаш Біньчак(Tomasz Bińczak):

- Мы абмежаваныя звыш пэўнай хуткасці ветру, таму што краны тады не могуць працаваць. Усё дзеля бяспекі. З-за ветру ліфт не можа працаваць. Мы стараемся ліквідаваць гэтыя негатыўныя наступствы – выкарыстоўваем самападʼёмныя сістэмы і бетонапомпы. Усё дзеля таго, каб мінімізаваць уплыў адмоўных умоваў надвор’я на працу кранаў.

«The Brigde» будзе мець сваю кампʼютарную сістэму. «Гэта вельмі зручнае рашэнне», – пераконвае прэс-сакратар кампаніі, якая будуе хмарачос Міхал Нітыxорук(Michał Nitychoruk):

- Будзе адмысловы дадатак для кампаніяў-наймальнікаў, дзякуючы гэтаму іхныя супрацоўнікі змогуць уваходзіць у будынак без традыцыйнай электроннай карты доступу. Можна будзе таксама браніраваць залы, месцы паркоўкі. Дзякуючы тысячам датчыкаў будзе праводзіцца маніторынг выкарыстання электраэнергіі, што дазволіць скараціць яе нават на 30 працэнтаў у параўнанні з іншымі падобнымі, офіснымі аб’ектамі.

На саракавым паверсе варшаўскага «The Brigde» плануецца назіральная пляцоўка, на жаль, толькі для супрацоўнікаў кампаній, якая будуць здымаць там офісныя памяшканні.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка