Беларуская Служба

Як гарады і вёскі бачаць магчымасці развіцця

09.07.2024 13:53
Усе органы мясцовага самакіравання чакаюць павышэння ставак падаткаў і збора.
Аўдыё
  • Як гарады і вёскі бачаць магчымасці развіцця; Польшча і Катар засяроджваюцца на развіцці эканамічных стасункаў; Урад плануе плаціць субсідыі на электрычныя ровары – да 2,25 тыс. еўра
Горад НысаShutterstock/Mariusz Szczygiel

Гарадскія гміны найменш аптымістычна бачаць будучыню – вынікае з даследавання варшаўскага эканамічнага ВНУ Szkoła Główna Handlowa. На чарговых месцах даследавання паветы, гарады з павятовымі правамі, сельскія гміны, гарадска-сельскія гміны і ваяводствы. ВНУ апублікавала трэцяе даследаванне «Перспектывы развіцця мясцовых органаў самакіравання».

Прафесар Яцэк Серак сказаў, што найбуйнейшыя гарады сталі ўспрымаць будучыню больш аптымістычна, чым раней.

– Пастаянная тэндэнцыя росту аптымізму, звязанага з шанцамі на развіццё, назіраецца ў паветах. Гарады на правах павету ў першым даследаванні выказвалі вельмі песімістычны настрой, цяпер крыху палепшала, у сельска-гарадскіх гмінах па-рознаму – паўгода таму яны лепш бачылі сваю будучыню, чым цяпер. У вясковых гмінах бачанне магчымасцяў развіцця ў кожным чарговым даследаванні выяўляецца ўсё горшым.

Усе органы мясцовага самакіравання чакаюць павышэння ставак падаткаў і збораў, адзначыў прафесар Серак.

- Муніцыпалітэты фіксуюць усё большыя праблемы са збалансаваннем бюджэту. Пакіданне падаткаў на нязмененым узроўні нясе небяспеку найперш рэалізацыі задач па развіцці і таксама бягучых задач. Агульна пануе перакананне, што мясцовыя бюджэты мусяць быць збалансаваныя.

У даследаванні прынялі ўдзел 600 адзінак мясцовага самакіравання.

яс/IAR

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі