Беларуская Служба

Які від абагрэву найбольш танны?

23.07.2024 15:31
Арганізацыя Polski Alarm Smogowy параўнала выдаткі на абаграванне дамоў рознымі відамі энергіі.
Аўдыё
  • Кошт абагравання рознымі відамі энергіі; Цякучасць кадраў на рынку працы ў Польшчы самая нізкая за апошнія два гады; Кава падаражала на 45 працэнтаў
Цеплавая помпаShutterstock/ Radu Sebastian

Самы дарагі спосаб абагравання дома пасля мазута - прыродны газ, а самы танны - цеплавая помпа.

Карыстанне старымі вугальнымі катламі і катламі на дровах абыходзіцца дорага. Абаграванне катламі на экапаліве, як пялеты, эканамічна выгадна. Такі вынік аналізу арганізацыі Polski Alert Smogowy, які падлічыў выдаткі на абагрэў дамоў з улікам новых у Польшчы тарыфаў на электраэнэргію і газ.

Арганізацыя выкарыстоўвала, сярод іншага, справаздачу аб цэнах на цвёрдае паліва, апублікаваную ў гэтым месяцы. Грунтуючыся на гэтых дадзеных і новых цэнах на электрычнасць і газ, Polski Alert Smogowy праверыў гадавы кошт абагравання аднасямейнага дома. Прэсавы сакратар арганізацыі Пётр Сяргей расказаў колькі каштуе абагрэў  тыповага дома плошчай 150 квадратных мeтраў і сярэдняй ступені ўцяплення, у якім жывуць чатыры чалавекі.

- Абаграванне газавым катлом каштуе ў сярэднім 9,5 тысячы злотых (2 220 еўра) у год. Найбольш танна абыходзіцца абагрэў з выкарыстаннем грунтавой цеплавой помпы і цёплай падлогі -  4,6 тысячы злотых (амаль 1 100 еўра) у год. Абаграванне вуглявым катлом старога тыпу таксама каштуе дорага - 7,6 тысячы злотых (1 780 еўра) у год, а з выкарыстаннем вугальнага  катла новага пакалення абагрэў абыходзіцца ў 6 тысяч злотых (1 400 еўра).

Пётр Сяргей дадаў, што арганізацыя прааналізавала цэны на газавае абаграванне, таму што ў Польшчы ім карыстаецца каля 30% уладальнікаў аднасямейных дамоў, і параўнала гэта з коштамі пры карыстанні цеплавых помпаў.

- Пасля росту цаны на газ кошт абагрэў павялічыўся прыблізна на 20%. Кошт абагравання цеплавымі помпамі, нягледзячы на рост цаны электраэнергіі, неабходнай для працы помпы, зменшыўся на 10%.

Кошты на абаграванне ўлічваюць апошнія тарыфы на электраэнергію і газ, якія былі агучаныя з ліпеня 2024 г. Цэны на вугаль, пялеты і драўніну, узятыя са справаздачы Інстытута вывучэння рынку і грамадскай думкі ад 9-11 ліпеня 2024 г.. Справаздача ўключае цэны з 32 вугальных складоў ва ўсіх ваяводствах. Цэны на пялеты Polski Alert Smogowy дадаткова праверыў у найбольш папулярных гандлёвых сетках і інтэрнэт-распродажах.

яс/IAR

Эфірны выпуск перадачы ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі