Цэны на каву на сусветных рынках значна выраслі. У некаторых выпадках рост па новых кантрактах перавышае 45 працэнтаў. Больш высокія цэны дзейнічаюць як на арабіку, так і на рабусту – два найбольш папулярныя віды кавы. На думку экспертаў, больш высокія цэны на каву з'яўляюцца вынікам кумуляцыі некалькіх фактараў, у тым ліку змяненне клімату, засуху і рост попыту ў некаторых частках свету.
Прафесар Конрад Рачкоўскі, дырэктар Цэнтра сусветнай эканомікі Універсітэта кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве, сказаў у эфіры Польскага радыё, што дадатковым элементам з’яўляюцца спекуляцыі буйных карпарацыяў.
Эканаміст адзначыў, што спажыванне кавы ў Еўропе застаецца на пастаянным узроўні, а ў Кітаі расце на некалькі працэнтаў штогод, але гэта не апраўдвае цяперашняга росту сыравіны.
- Гэта, напэўна, звязанае з тым, што кампаніі настроіліся на большы прыбытак, але я мяркую, што праз некаторы час цэны на каву вернуцца да ранейшага ўзроўню.
Прафесар Рачкоўскі дадаў, што зніжэнне цаны на каву магчымае, калі не будзе надзвычайных зʼяваў, такіх як стыхійныя бедствы на плантацыях.
У 2023 годзе палякі купілі 80 тысяч тон кавы. Сярэдні паляк выпівае каля 95 літраў гэтага напою ў год.
яс/IAR