Кіраўнік вугоркскай дыпламатыі Петэр Сіярта адказаў на ліст віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Валдзіса Дамброўскіса, у якім той запэўніў, што пастаўкам нафты ў Вугоршчыну і Славаччыну не пагражае ўвядзенне Украінай санкцый у дачыненні да расійскага «Лукойла». Прадстаўнік ЕК дадаў, што праз Харватыю праходзіць яшчэ адзін нафтаправод «Адрыя», па якім можна пастаўляць сыравіну, пішуць на польскім партале energetyka24.com.
Прыгадаем, напрыканцы чэрвеня Украіна ўвяла санкцыі супраць адной з найбуйнейшых расійскіх нафтавых кампаній «Лукойл», забараніўшы ёй любыя аперацыі ў краіне і спыніўшы паступленне нафты на славацкія і вугорскія НПЗ па яе трубаправодзе.
Прэм'ер-міністр Харватыі ў адказ на рашэнне Кіева накіраваў ліст з прапановай прэм'ерам Вугоршчыны і Славаччыны Віктару Орбану і Роберту Фіца, а таксама прэзідэнту Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен з прапановай скарыстацца трубаправодам «Адрыя».
Міністр замежных спраў Вугоршчыны аднак адзначыў, што Харватыя не з'яўляецца надзейным партнёрам, таму што Заграб «з моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года падняў плату за транзіт нафты, якая ў пяць разоў перавышае рынкавыя цэны. Гэтая краіна ненадзейная яшчэ і таму, што не ўклала неабходныя інвестыцыі для павелічэння магутнасці газаправоду».
эж