Беларуская Служба

Павышэнне заробкаў не затрымала настаўнікаў у школах

08.08.2024 12:05
У польскіх школах не хапае настаўнікаў матэматыкі, замежных моваў, педагогаў і псіхолагаў.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Павышэнне заробкаў не спыніла хвалі адставак настаўнікаў, піша Rzeczpospolita. У польскіх школах не хапае настаўнікаў матэматыкі, замежных моваў, педагогаў і псіхолагаў. Людзі са стажам звальняюцца ў тым ліку з-за цяжкіх умоваў працы.

У банках вакансій, куды дырэктары школаў паведамляюць аб кадравых недахопах, зараз 20 712 вакансій настаўнікаў. Са жніўня іх колькасць вырасла на 2 025, а ў ваяводскіх цэнтрах - іх ажно 5 199, паведамляе сайт Dealerzy Wiedzy.

У сваю чаргу, міністр адукацыі Барбара Навацка, лічыць, што «павышэнні спынілі хвалю звальненняў». Яна таксама адзначае, што гэта «акно пераводу», то бок адны настаўнікі падаюць у адстаўку - мяняюць працу, але на іхнае месца прыходзяць новыя.

IAR/аз

Выпускнікі сярэдніх школ афіцыйна закончылі навучальны год

26.04.2024 15:16
Цяпер іх чакаюць выпускныя іспыты.