Беларуская Служба

Выпускнікі сярэдніх школ афіцыйна закончылі навучальны год

26.04.2024 15:16
Цяпер іх чакаюць выпускныя іспыты. 
Matury 2024 odbędą się wdniach 7-25 maja (zdj. ilustracyjne)
Matury 2024 odbędą się w dniach 7-25 maja (zdj. ilustracyjne)Chinnapong/Shutterstock

Навучэнцы апошніх класаў ліцэяў і тэхнікумаў Польшчы сёння афіцыйна завяршылі навучальны год. Іспыты на атэстат сталасці пачнуцца ў аўторак, 7 мая.

Яанна Келбаса (Joanna Kiełbasa) - дырэктарка адной з найлепшых сярэдніх школ польскай сталіцы - ліцэя імя Клементыны Гафмановай. Яна нагадала, што сёлетнія выпускнікі пайшлі ў сярэднюю школу ў няпросты час пандэміі.

«Калі яны толькі прыйшлі ў школу, ім праз месяц прыйшлося перайсці на дыстанцыйнае навучанне, а вярнуліся ў школу толькі ў канцы навучальнага года. Для іх гэта быў вельмі цяжкі перыяд, - сказала дырэктарка. - Яны вярнуліся разбітымі, а іх праца ў тэарэтычна чатырохгадовай сярэдняй школе была насамрэч на адзін год карацейшай», — дадала кіраўнік ліцэя.

Выпускныя экзамены будуць здаваць сёлета больш за 260 тысяч выпускнікоў гэтага года і 54 тысячы тых, хто паляпшае вынікі мінулых гадоў.

IAR/нг