У 2024 годзе палякі ўвязуць не менш за мільён патрыманых аўтамабіляў. Нярэдка аўто пасля аварыі і з падкручаных лічнікам, – піша Rzeczpospolita.
Як чытаем у газэце, у Польшчу ўсё большай хваляй прыязджаюць патрыманыя легкавыя аўтамабілі з-за мяжы, якім ужо некалькі гадоў. З пачатку года па канец ліпеня прыватныя імпарцёры ўвезлі іх больш за 518 тысяч, што на чвэрць больш, чым годам раней.
У ліпені колькасць рэгістрацый легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў, увезеных у краіну, перавысіла 87 000 - паведамляе Samar Automotive Market Research Institute, які прагназуе, што на працягу 2024 года на другасны рынак Польшчы патрапіць 940-960 тысяч імпартных аўтамабіляў, што з'яўляецца найбольшай колькасцю за ўсё дзесяцігоддзе.
56% гэтых аўтамабіляў старэйшыя за 10 гадоў, паведамляе Польская асацыяцыя аўтамабільнай прамысловасці на падставе дадзеных Цэнтральнага рэестра транспартных сродкаў. Менш за 10% складаюць машыны маладзейшыя за 4 гады. Сёлета сярэдні ўзрост ўвезенага асабістага аўтатранспарту — 12,3 года.
эж