Беларуская Служба

Варшаўскія цеплацэнтралі адмаўляюцца ад вугалю

22.08.2024 17:54
Orlen Group таксама плануе інвеставаць у сістэмы захоўвання цяпла на цеплаэлектрастанцыях Żerań і Siekierki. Яны разлічаны на акумуляцыю да 6400 МВт-гадз цяпла.
 Żerań,
ЦЭЦ Żerań, Варшава Фота: shutterstock.com

Паводле звестак Orlen Group, ацяпляльныя актывы Варшавы  - гэта 61,5% вугалю, 22,5% - газу і 16 % - іншыя крыніцы энергія, такімі як біямаса і ацяпляльная мазута, - пішуць на партале biznesalert.pl.

У 2035 годзе, пасля выключэння вугалю з вытворчасці энергіі, 67% энергетычнага балансу будзе складаць газ, а 25% - абнаўляльныя крыніцы энергіі і новыя тэхналогіі з выкарыстаннем цяпла адкідаў. Рэшта - ацяпляльная мазута, якую пасля 2035 года заменяць на біямасу і альтэрнатыўныя віды паліва. У тым жа годзе амаль 600 мегават будуць атрымліваць ад цяпла адкідаў.

У рамках працэсу дэкарбанізацыі найбольшая інвестыцыя запланавана ў цеплаэлектрастанцыю Siekierki. Там будзе ўсталяваны новы парагазавы блок магутнасцю больш за 550 МВтэ і 330 МВт. Ён будзе гатовы да 2030 года.

Цеплаэлектрастанцыя Żerań прадугледжвае будаўніцтва шматпаліўнай устаноўкі, часткова  разлічанай на біямасу, і тры сістэмы кандэнсацыі дымавых газаў, якія падтрымліваюцца цеплавымі помпамі і акумулятарам цяпла.

Orlen Group таксама плануе інвеставаць у сістэмы захоўвання цяпла на цеплаэлектрастанцыях Żerań і Siekierki. Яны разлічаны на акумуляцыю да 6400 МВт-гадз цяпла.

эж