У польскім горадзе Карпач пачынаецца Эканамічны форму, аб чым нагадвае Rzeczpospolita. Сёлета яго тэматыка ахопіць шмат пытанняў – ад бізнесу да дэмаграфіі, вайны ва Украіне да кліматычных змен. Дэвіз ХХХІІІ форуму – «Час новых лідараў».
«Гэта перш за ўсё адказ на змены, якія адбываюцца вакол нас. Мы жывём у выключным часе змены эпох. На нашых вачах штучны інтэлект, тэхналогія мяняюцца, становяцца таварышам чалавека, пачынаюць прымаць рашэнні разам з намі, - кажа арганізатар форуму Зыгмунт Бердыхоўскі. - Людзі павінны зразумець, якія выклікі ставіць перад намі штучны інтэлект у эканамічным і грамадскім жыцці».
На форум запрошана звыш 6 тысяч гасцей – прадстаўнікоў бізнесу, навукі, дзяржаўных і мясцовых улад, гасцей з замежжа. Спіс тэм, якія плануецца закрануць, вельмі доўгі, перш за ўсё гэта эканоміка, як польская, так і еўрапейская ды сусветная.
Шмат увагі будзе прысвечана праблематыцы кліматычных змен і магчымасці іх стрымання. Канешне, важнай тэмай будзе вайна ва Украіне. Але таксама паралельна з Эканамічным форумам будзе адбывацца Форум штучнага інтэлекту. Арганізатары вырашылі, што гэтая тэматыка настолькі важная, што неабходна ёй прысвяціць асобнае шырокае абмеркаванне.
нг