Беларуская Служба

Канец ажыятажу на рынку нерухомасці? Колькасць заявак на крэдытаванне жылля змяншаецца

04.09.2024 11:26
Сітуацыя на рынку нерухомасці Польшчы турбуе многіх людзей, попыт на жыллё высокі.
.
.Pixabay.com

У жніўні банкі і крэдытныя саюзы накіравалі ў Бюро крэдытнай інфармацыі (BIK Group) запыты аб выдзяленні жыллёвых крэдытаў на суму, якая на 25,2% меншая, чым годам раней, паведамілі ў Бюро.

Колькасць заявак знізілася на 30% у параўнанні з мінулым годам і склала 26 410 тысяч. Сярэдні кошт заяўкі на жыллёвы крэдыт у жніўні бягучага года быў на 431 тысячу злотых, гэта на 5 % больш, калі параўноўваць з мінулым годам.

«Жнівеньскія дадзеныя пацвярджаюць, што попыт на крэдытаванне жылля запаволіўся, але, нягледзячы на ​​асцярогі, ён не знізіўся да ўзроўню да запуску праграмы «Бяспечны 2% крэдыт». Колькасць зацікаўленых у крэдытаванні жылля знізілася на 30% у параўнанні са жніўнем мінулага года. Але гэта быў другі месяц леташняй праграмы, у выніку атрымаўся эфект адваротны таму, які быў у першым паўгоддзі гэтага года, калі мы параўноўвалі сябе з нізкай базай мінулага года», — пракаментаваў галоўны аналітык BIK Group Вальдэмар Рагоўскі.

Ён мяркуе, што трэба асцярожна ставіцца да змяншэння запыту крэдытаў. Гэта можа быць звязана цяпер з летнім перыядам і сезонам адпачынкаў.

«Другім важным аспектам, які часткова кампенсуе зніжэнне значэння Індэкса, што звязана са змяншэннем колькасці прэтэндэнтаў, з'яўляецца павелічэнне сярэдняй сумы запытанага крэдыту да 434 000 злотых — сума на 5% вышэй, чым у жніўні 2023 года.

Заяўкі на ўсё большыя сумы крэдытаў падмацоўваюцца ростам крэдытаздольнасці ў выніку рэальнага росту заработнай платы і стабільнага ўзроўню працэнтных ставак», — дадаў галоўны аналітык BIK Group.

dziennik.pl/вх