Беларуская Служба

Многія польскія кампаніі не адсочваюць свой вугляродны след

22.10.2024 16:18
Праблемай польскіх прадпрыемстваў з’яўляецца закупка зялёнай энергіі ў вялікіх аб’ёмах.
Аўдыё
  • Многія польскія кампаніі не адсочваюць свой вугляродны след; Група Żabka дэбютавала на Варшаўскай фондавай біржы; Польшча з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам гусінага мяса ў Еўрасаюзе
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Franz26/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія кампаніі адчуваюць прэсінг, звязаны з дэкарбанізацыяй і аховай навакольнага асяроддзя, але мала хто з іх мадэрнірзуе вытворчасць, каб зменшыць выкіды. Гэта вынікае з Індэкса дэкарбанізацыі польскай эканомікі. Дадзенае пытанне стварае цяжкасці для малых і сярэдніх фірмаў — тлумачыць Міхал Гетманьскі, прэзідэнт фонду Instrat, які рыхтаваў справаздачу.

— Прадпрыемствам не хапае падтрымкі, сродкаў і ведаў як вылічваць і гаспадарыць вугляродным следам. Заўважны вялікі прэсінг з боку буйных кампаній, якія патрабуюць, каб іх пастаўшчыкі забяспечвалі малы вугляродны след. Я лічу, што дзяржава не павінна фінансава падтрымліваць вялікія энергетычныя кампаніі — аб іх існаванні павінен вырашаць рынак.

Многія польскія кампаніі не лічаць свой вугляродны след, а з тых, што гэта робяць, большасць разлічвае недакладна. Міхал Гетманьскі дадае, што праблемай польскіх прадпрыемстваў з’яўляецца закупка зялёнай энергіі ў вялікіх аб’ёмах.

— У Польшчы перакрылі магчымасць падпісваць кантракты на доўгатэрміновую пастаўку зялёнай энергіі і пакуль праблема не вырашыцца, то ў прадпрыемствах будуць назапашвацца цяжкасці з пакупкай чыстай энергіі. Дзяржава павінна падтрымліваць прадпрыемствы не парадамі аб тым, якім чынам закупацца, а павінна дазволіць купляць энергію на таварнай энергетычнай біржы.

 Нягледзячы на ​​​​перашкоды, у Польшчы ўдзел кампаній у дэкарбанізацыі і ахове навакольнага асяроддзя пастаянна расце — 60 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі, што дакладна ў іх гэты ўдзел павялічыўся.

Індэкс дэкарбанізацыі польскай эканомікі складае 61 пункт у першай палове 2024 года. Па прынятай шкале гэта станоўчы вынік.

IAR/яс