Варшаўскія паліцэйскія затрымалі трох грамадзян Беларусі за захаванне наркотыкаў. Мужчыны трапілі ў поле зроку патруля ў грамадскім месцы выпадкова, калі фатаграфавалі пакецік з мефедронам. Гэта зацікавіла паліцэйскіх, якія вырашылі праверыць маладых людзей.
Затрыманы за захоўванне наркотыкаў беларус
Падчас вобшуку аўтамабіля, на якім перамяшчаліся беларусы, супрацоўнікі паліцыі знайшлі каробку з 30 пакецікамі марыхуаны і шасцю пакецікамі гашышу. Наркотыкі былі схаваныя пад капотам аўто. Паліцэйскія таксама далучылі да справы пакецік мефедрона, які беларусы, убачыўшы ахоўнікаў правапарадку, выкінулі на газон, сказала Польскаму радыё прэс-афіцэр паліцыі варшаўскага раёну Бемова, надкамісар (капітан – рэд.) Марта Сулёўска.
- Паліцыя затрымала трох грамадзян Беларусі ва ўзросце 20-ці, 21-го і 22-х гадоў. Паліцэйскія правялі вобшук кватэры ў раёне Бялалэнка, якую здымалі мужчыны. Там паліцыя знайшла вялікую колькасць марыхуаны, мефедрону, гашышу, амфетаміну, экстазі, псіхатропных і наркатычных лекаў ды галюцынагенных грыбкоў.
Наркотыкі, знойдзеныя ў кватэры беларусаў
Маладыя беларусы змешчаныя ў следчы ізалятар на тры месяцы.
Адзін з трох затрыманых грамадзян Беларусі
За захоўванне такой колькасці наркотыкаў ім пагражае да 10-ці гадоў пазбаўлення свабоды.
вс
здымкі: Komenda Stołeczna Policji