Беларуская Служба

Настроі ў аўтамабільным сектары падаюць

29.11.2024 13:01
Найбольш актуальнай праблемай 80 працэнтаў пастаўшчыкоў аўтамабільных запчастак лічаць зніжэнне попыту.
Працаjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кожны шосты еўрапейскі пастаўшчык аўтамабільных запчастак чакае зніжэння даходаў у наступным годзе. Расце і працэнт тых, хто працуе на мяжы рэнтабельнасці. Высокі ўзровень занепакоенасці, выкліканы, сярод іншага, недастатковым попытам на электрамабілі ў Еўропе, ціскам на зніжэнне коштаў вытворчасці з боку аўтазаводаў, занепакоенасцю канкурэнтаздольнасцю аўтамабільнай прамысловасці ЕС – усё гэта прыводзіць да пагаршэння дзелавых настрояў у сектары вытворцаў запчастак, паведамляе Puls Biznesu.



Змрочную карціну малююць таксама вынікі даследавання, падрыхтаванага CLEPA (Еўрапейскай асацыяцыяй вытворцаў аўтамабільных запчастак) і кампаніяй McKinsey. (Makinzi)

Ужо 38 працэнтаў вытворцаў запчастак мяркуюць, што на працягу 12 месяцаў будуць працаваць на мяжы рэнтабельнасці або ніжэй. У пачатку 2024 года такія настроі фіксаваліся ў 25 працэнтаў кампаній.

Усё большую занепакоенасць прадстаўнікоў галіны выклікае канкурэнтаздольнасць Еўропы – 70 працэнтаў вытворцаў запчастак цяпер бачаць у ёй вялікую праблему. Гэта рост на 27 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам.

Акрамя таго, 55 працэнтаў вытворцаў занепакоеныя тым, што іншыя рэгіёны, асабліва Паўночная Амерыка і Азія, апярэджваюць Еўропу пры ўкараненні новых тэхналогій. Хоць 38 працэнтаў пастаўшчыкоў запчастак па-ранейшаму аддаюць перавагу Еўропе ў сваіх інвестыцыйных планах, то расце цікавасць да Паўночнай Амерыкі - 25 працэнтаў і Азіі - 22 працэнты, бо кампаніі шукаюць альтэрнатыўныя рэгіёны з лепшымі перспектывамі росту.

У сваю чаргу, як найбольш актуальнай праблемай ажно 80 працэнтаў рэспандэнтаў, назвалі зніжэнне попыту. Ажно 77 працэнтаў паведамілі пра значныя цяжкасці ў пераносе павелічэння выдаткаў на вытворцаў аўтамабіляў, а 60 працэнтаў рэспандэнтаў прагназуе зніжэнне даходаў на працягу 12 месяцаў.

аз

Электрамабілі не выратуюць аўтапрамысловасці

23.10.2024 16:01
Іх доля ў агульным аб'ёме продажаў новых аўтамабіляў з года ў год зніжаецца.