Беларуская Служба

Энергетычная трансфармацыя Чэхіі. Як Прага абганяе Варшаву

16.12.2024 17:32
Ключавая розніца між краінамі заключаецца ў выкарыстанні ядзернай энергетыкі. Чэхія працягнула будаўніцтва АЭС Тэмелін, завяршыўшы яго ў 2003 годзе, у той час як Польшча дагэтуль не мае ўласнай АЭС.
    35  .
Цяпер вугаль складае каля 35% чэшскага энергаміксу.shutterstock.com

Хоць Польшча і Чэхія пачыналі з адносна падобных паказчыкаў у энергетычнай трансфармацыі, Прага хутка пачала апераджаць Варшаву. Дыстанцыя паміж дасягненнямі энергетычнай трансфармацыі паміж эканомікамі Чэхіі і Польшчы павялічваецца і не на карысць апошняй, — чытаем на партале energetyka24.com.

У 2000 годзе каля 70% чэшскай вытворчасці электрычнасці прыходзілася на вугаль, у той час як у Польшчы гэты паказчык складаў 90%, а цяпер — каля 60%. Сярэдняя інтэнсіўнасць выкідаў СО2 у Чэхі ў той час была каля 770 грам на кВт/г, у Польшчы — 950 г. Цяпер вугаль складае каля 35% чэшскага энергаміксу, а інтэнсіўнасць выкідаў — 450 г СО2/кВт/г, і гэта знача менш за польскія 650 г СО2/кВт/г.

Ключавая розніца між краінамі заключаецца ў выкарыстанні ядзернай энергетыкі. Чэхія працягнула будаўніцтва АЭС Тэмелін, завяршыўшы яго ў 2003 годзе, у той час як Польшча дагэтуль не мае ўласнай АЭС. Чэхі ўжо правялі конкурс на пашырэнне АЭС Дукованы, ў якім выйграў карэйскі канцэрн KHNP, што можа павялічыць долю ядзернай энергетыкі ў чэшскім міксце з 40% да 60%.

Польшча мае лепшыя ўмовы для развіцця аднаўляльнай энергетыкі з-за большых плошчаў для ветракоў, аднак адпаведнае заканадаўства сціскала гэты патэнцыял. Нягледзячы на гэта, доля аднаўляльных крыніц у Польшчы складае каля 26% і толькі 15% у Чэхіі.

Чэхія плануе спыніць вытворчасць электраэнергіі з вугалю да 2033 года, у той час як апошнія шахты зачыняцца ўжо ў 2026 годзе. Для параўнання, урад Польшчы паабяцаў падтрымку вугальнага сектару да 2049 года.

эж