Беларуская Служба

Цэны на нерухомасць у Польшчы дасягнулі максімуму. Ці яны пачнуць падаць?

17.12.2024 17:35
2025 год можа прынесці паступовае зніжэнне цэн.
         .
У будучым годзе цэны нерухомасці ў Польшчы могуць пачаць паніжацца.Фота: Robert Bartosewicz / Polskie Radio

Цэны на кватэры дайшлі ўжо да столі і затрымаліся – піша Rzeczpospolita. Газета спасылаецца на даклад партала нерухомасці Otodom Analytics, у якім адзначаецца, што сёлета продажы кватэр маглі знізіцца нават на 15% у параўнанні з мінулым годам. Эксперты кажуць, што падзенне адбылося ў выніку зніжэння крэдытаздольнасці пакупнікоў і адсутнасці дзяржаўных праграм падтрымкі крэдытаў.

Паводле ацэнак аналітыкаў, у 2025 годзе цэны на кватэры могуць пачаць падаць. Даследаванне кампаніі Rynek-pierwotny.pl, на якое спасылаецца газета, паказала, што ў кастрычніку і лістападзе цэны на кватэры ў вялікіх польскіх гарадах засталіся стабільнымі. У Варшаве сярэдні кошт склаў крыху больш за 17 тысяч злотых за адзін квадратны метр. У Кракаве – амаль 16,5 тысячы злотых, у Познані – больш за 13 тысяч злотых за квадратны метр.

Эксперты адзначаюць, што ўстойлівасць цэн можа быць часовай і сітуацыя ў 2025 годзе можа прынесці паступовае зніжэнне цэн, у залежнасці ад палітыкі падтрымкі рынку іпатэчных крэдытаў і пакупніцкай здольнасці грамадзян.

нг