Беларуская Служба

Ці Лукашэнка прыме запрашэнне ў Польшчу?

24.07.2019 16:08
Яго прэс-служба ўпершыню пацвердзіла запрашэнне Лукашэнкі ў Польшчу на ўрачыстасці з нагоды пачатку Другой сусветнай вайны.
Аўдыё
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaWikimedia

Прэс-служба А.Лукашэнкі ўпершыню пацвердзіла запрашэнне Лукашэнкі ў Польшчу на ўрачыстасці з нагоды пачатку Другой сусветнай вайны. Ці Лукашэнка прыме запрашэнне? У прэс-службе заявілі, што прэзідэнт краіны думае, ці прыняць запрашэнне. На думку палітолага Паўла Усава, ён не паедзе ў Польшчу:

- Калі прагназаваць паводзіны Лукашэнкі, беручы пад увагу яго рэакцыі на ранейшыя афіцыйныя запрашэнні, менш маштабныя, але сімвалічна важныя для Беларусі, то, на маю думку ён не паедзе. І тут дзве прычыны. Першая – гэтая падзея не адпавядае ягонаму светапогляду, бо на яго думку вайна пачалася 22 чэрвеня 1941 году. Другая прычына вельмі важная і балючая: на гэтую ўрачыстасць не быў запрошаны Пуцін. Гэта азначае, што паездка ў Польшчу магла б распачаць хвалю новай крытыкі, ціску з боку Масквы. Улічваючы факт, што цяпер адносіны паміж Масквой і Менскам даволі напружаныя, і што гэта больш сімвалічная паездка, якая не прынясе палітычных і эканамічных дывідэндаў, то, хутчэй, Лукашэнка на мерапрыемства не паедзе. Калі б Лукашэнку залежала на гэтым мерапрыемстве, то адказ даўно быў бы дадзены.

Поўная размова ў аўдыё.

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка