Прэзідэнт ЗША, адклікаўшы свой візіт у Данію, сварыцца амаль з апошняй прыязнай яму дзяржавай у Еўропе, піша Rzeczpospolita. Данія, адмовілася абмяркоўваць продаж Злучаным Штатам Грэнландыі, што і выклікала гнеўную рэакцыю ўладара Белага дому.
Скасаванне дзяржаўнага візіту Дональда Трампа ў Данію стала вялікай нечаканасцю, не толькі жыхароў каралеўства але і для амбасадара ЗША ў Капенгагене Карлы Сандс. Гвалтоўная адмена абурыла падданых Дацкага Каралеўства.
На першы погляд можа падацца, што гэта камічны выпадак, які не атрымае свайго працягу. Аднак, пасля апісаных падзеяў, датчане пачалі сумнявацца, ці ў пытаннях нацыянальнай абароны яны сапраўды могуць разлічваць на Амерыку.
Дацкія эксперт адзінадушна падзяляюць меркаванне, што такое становішча выклікала татальны шок у палітыкуме каралеўства. Такія заявы і дзеянні кіраўніка адміністрацыі ЗША безумоўна паўплываюць на знешнюю палітыку Даніі. Пра напружанасць на лініі Капенгаген – Вашынгтон пісала Rzeczpospolita.
эж