Беларуская Служба

МЗС Польшчы рыхтуецца да маштабнага адзначэння пачатку Другой сусветнай вайны

22.08.2019 14:07
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк прадставіў бачанне гістарычнай праўды, паводле кіроўнай права-кансерватыяўнай партыі «Права і справядлівасць».
Аўдыё
  • Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк прадставіў бачанне гістарычнай праўды, паводле кіроўнай права-кансерватыяўнай партыі «Права і справядлівасць».
Szymon Szynkowski vel Sęk, sekretarz stanu w Ministerstwie Spraw Zagranicznych
Szymon Szynkowski vel Sęk, sekretarz stanu w Ministerstwie Spraw ZagranicznychFoto: Łukasz Kowalski/Polskie Radio

Няўхільна набліжаецца сумная дата – 1 верасня. Менавіта ў гэты дзень 80 гадоў таму распачалася адна з самых крывавых войнаў у гісторыі чалавецтва. Астатняя вялікая вайна, рэха якой дагэтуль чуваць у Еўропе, выбухнула акурат у Польшчы.

Музей Другой сусветнай вайны ў Гданьску разам з Міністэрствам замежных спраў Польшчы рыхтуюць міжнародны праект прысвечаны 80-ай гадавіне пачатку вайны пад назвай «Poland first to fight». Што можна перакласці з ангельскай як «Польшча першае ў змаганні».

Цяжка памыліцца, калі сказаць, што Другая сусветная вайна з’яўляецца самай драматычнай старонкай польскай гісторыі. З гэтае прычыны знамянальную гадавіну будуць адзанчаць маштабна і не толькі на тэрыторыі Польшчы. Першыя мерапрыемствы пройдуць ужо 23 жніўня, ў гадавіну падпісання злачынага пакта паміж гітлераўскай Нямеччынай і сталінскім Савецкім Саюзам, паводле якога і распачалася Другая сусветная вайна.

Пра тое, якім чынам Міністэрства замежных спраў Польшчы заангажавалася ў адзначэнне гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны распавядае намеснік міністра замежных спраў Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк.

«Адзначэнне дадзенай гадавіны распачнецца ўжо на гэтым тыдні. 23 жніўня ў гадавіну падпісання пакту Молатава – Рыбентропа ў Гданьску пройдзе маштабная канферэнцыя. Варта памятаць, з чаго фактычна распачалася Другая сусветная вайна. Спачатку рашэнне пра яе пачатак было зафіксаванае на паперы акурат 23 жніўня 1939 года ў Маскве і толькі пазней, праз тыдзень, 1 верасня адбылася агрэсія супраць Польшчы.

Мы хочам сумленна нагадваць пра гэтую гісторыю. Таксама нам вельмі хочацца, каб у гэтым удзельнічалі прадстаўнікі іншых дзяржаў, важна каб менавіта яны 1 верасня звярнулі ўвагу чалавецтва на Польшчу. Прысутнасць прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа будзе выдатнай нагодай, каб нагадаць свету, што агрэсія супраць Польшчы была пачаткам Другой сусветнай вайны. Адначасова, мы зацікаўлены ў тым, каб нашыя дыпмісіі па ўсім свеце заангажаваліся ў гэта дзейства. Мы ладзім шматлікія выставы, распачалі акцыю «Poland first to fight», то-бок Польшча- гэта першая краіна, якая ўступіла ў зацятую барацьбу з агрэсарам.

На жаль, менавіта за гэта Польшча панесла вялікія страты, нават пасля 1945 года мы дазналі вялікія тэрытарыяльныя страты. Мы многа страцілі падчас той вайны, але мы былі гатовыя, каб ад імя ўсёй Еўропы змагацца з гітлераўскай Нямеччынай. Памятайма, што яна прынесла Свету і Еўропе, якія жахлівыя наступствы натпуліпі ў выніку яе палітыкі.

Нашыя дыпмісія працуюць над гэтым. Напрыклад, у некаторых замежных медыях непасрэднага 1-га верасня распачнецца памятная акцыя. Болей вам не скажу, бо не хачу псаваць эфект нечаканасці. Маштабныя дзеянні, якія дазваляюць нам апавядаць гісторыю Другой сусветнай вайны з польскай перспектывы».

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк перакананы, што даносіць польскі пункт гледжання на гісторыю варта, бо, на думку віцэ-міністра, палякі ніколі не былі агрэсарамі.

«Цягам вялікай гісторыі, мы як Польшча, не маем падставаў для сораму. Наша гісторыя была вельмі складаная, але хто таму віной? Напэўна, не мы. Палякі ніколі не станавіліся плячо к плячу з агрэсарамі і не выклікалі канфліктаў у Еўропе. Мы выключна бараніліся ад агрэсіі.

Здаралася, што наша барацьба была неэфектыўная, што выклікала спачатку страту тэрыторыі, а потым і крах дзяржавы. Аднак, потым нам удалося аднавіць дзяржаўнасць і гэта ўнікальны выпадак у гісторыі!

І нам няцяжка апавядаць нашу гісторыю за мяжой, бо гэта крывавая гісторыя нашых герояў, нашай зацятай барацьбы. У нашай гісторыі няма такіх эпізодаў за якія, было бы сорамна.

Аднак, нам складана змагацца з несумленнай нарацыяй, з фальшывымі абвінавачваннямі. Нас частка абвінавачваюць у заангажаванні ў Галакост, у стварэнні канцлагераў... Гэта крыўдныя і балючыя абвінавачванні».

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шымон Шынкоўскі Вэль Сэнк прадставіў бачанне гістарычнай праўды, паводле кіроўнай права-кансерватыяўнай партыі «Права і справядлівасць».

PRdZ/эж